Description: Гісторыя і архітэктура Гродна. История и архитектура Гродно.
история (689) архитектура (588) гродно (76) гродна (2) гісторыя (2) архітэктура (1)
Працы па рэканструкцыі аб’екта матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны “Комплекс Старога замка:” (шыфр 411Г000003, катэгорыя 1), што былі распачатыя ў 2015 г., маюць праводзіцца на аснове распрацаванай спецыялістамі і зацверджанай праектнай дакументацыі. Да таго, “Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ” (арт. 113 п.2 Кодэксу аб культуры РБ). Гэта неабходна дзеля папярэджання неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ў
12 снежня 1988 года на Беларусь прыехала афіцыйная камісія з суседняй краіны. Яе ўзначальваў дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве, прафесар Аляксандр Гейштар, гісторык. У склад дэлегацыі ўваходзілі: прафесар Тадэвуш Дзержыкрай-Рагальскі, антраполаг; доктар Марэк Квяткоўскі, гісторык мастацтвазнаўства; доктар Тадэвуш Поляк, рэстаўратар; прафесар Анджэй Загорскі, гісторык; магістр Яцэк Рулевіч, юрыст з Міністэрства культуры і мастацтва; доктар Збігнеў Пяноўскі, археолаг; рэдактар і публіцыст Збігнеў Сьвенх;
Аўтары большасці артыкулаў аб перазахаванні Панятоўскага ў 1938 годзе лічылі, што Вавэль – гэта найбольш адпаведнае месца для апошняга спачыну караля. У якасці аргумента яны адзначалі, што без рэформаў часоў Станіслава Аўгуста, без Канстытуцыі 3-га Мая, без росквіту навукі, адукацыі і культуры Польшча наўрад ці перажыла б расійскую няволю. Другая група – суровыя крытыкі – пагаджалася на кафедральны сабор св. Яна ў сталіцы. І толькі некаторыя, абсалютна непрымірымыя, падтрымлівалі ссылку Панятоўскага ў праві